Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Родительский университет

Дата: 4 февраля 2021 в 09:49, Обновлено 4 февраля 2021 в 09:55

ПРАЕКТ

«БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Паважаныя бацькі, запрашаем Вас прыняць удзел у пасяджэннях “Бацькоўскага ўніверсітэта”.

         Школа зяўляецца найважнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сямя ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь.

         Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.