Экскурсия.
История одного экспоната
«От пера до шариковой ручки»
Звучит песня «Учат в школе":
Буквы разные писать
тонким перышком в тетрадь
учат в школе,
учат в школе,
учат в школе…»
Раздаётся стук в дверь. На пороге появляется старшеклассница в народном костюме, в руках у неё чугунок с кашей и деревянная ложка
- Здравствуйте, ребятишки! Ох, и трудное дело науку постигать, устали, наверное. Да ничего, поработаешь до поту – так и поешь в охоту! Угощение я вам принесла – кашу пшеничную.
-Каждый учебный год в старину начинался с совместной трапезы учеников – все вместе из одного котла ели кашу. Оттуда и пошло слово однокашник.
Наши предки издавна придавали значение обучению грамоте. 14 декабря отмечался праздник Наума Грамотника. Занятия в то время в школе начинались в 7 часов утра. Школьный колокол извещал о начале занятий.
Каждый занимал свое место. В букваре так об этом и говорилось «Дружнего места не занимай и товарищей не утесняй».
Дети рассаживались за длинным столом на лавках. На столе стояли чернильницы и лежали гусиные перья.
─ Скажи, дедушка,─ как-то спросил Сережа,─ откуда ты сказки берешь?
─ Из чернильницы, мой дружок, из чернильницы.
─ А как ты их оттуда достаешь, дедушка?
─ Ручкой с перышком, милый внук, ручкой с перышком.
─ Как рыбу удочкой?
─ Да нет, мой маленький, так сказку не выудишь, ─ говорит дедушка.
─ Сперва из чернильницы нужно добыть палочки да научиться их в тетрадку переносить. А потом ─ крючки. А потом ─ буквы. А потом ─ слова. А потом и сказка может зацепиться.
-На парте в круглом углублении
Чернильница – моё мучение.
Толкнул нечаянно сосед,
Залил чернилами паркет.
Так, почему, зовут, узнай-ка,
Чернильницу непроливайкой?
Чернильница — небольшой сосуд для хранения жидких чернил, использующийся при письме пером.
Экскурсия
«Моя первая книга – Букварь»
«Года два назад ко мне в руки попал старый букварь. В букваре не хватало страниц, пожелтели картинки, но позволить выбросить этот раритет я не смогла. Так он жил с той поры на одной из книжных полок у меня дома, пока я не решила передать его в школьный музей. Дети должны видеть книгу по которой учились читать их бабушки и дедушки» - говорила Мария Ивановна, передавая книгу в наш школьный музей.
С этой книжкой самой первой
Каждый путь свой начинал,
Чтоб пройти маршрутом верным
На заветный перевал.
Край родной, родные дали,
Реки, рощи и моря --
Целый мир мы открывали
На страницах букваря!
Но я-то хорошо помню, что обложка моего букваря, по которому я училась читать, была совсем другой. Мне стало интересно, как появилась эта книга, где её корни и какая у неё родословная. Когда же на наших землях появился первый букварь?
Букварь, т. е. специальная книга для обучения грамоте, появилась с возникновением печати. А кто был первопечатником на славянских землях? Конечно, Франциск Скорина. Он не издавал особых обучающих книг, но, когда печатал Библию, писал, что это "книга к научению". И еще Скорина в Библии ввел главный принцип букваря: слово и рисунок к нему.
Самый первый букварь был напечатан последователем Франциска Скорины , Иваном Федоровым во Львове в 1574 г. Сегодня в мире существуют два экземпляра этой книги, которые прекрасно сохранились. Один из них принадлежит библиотеке Гарвардского университета США, другой находится в Лондоне. Книга не имеет никакого заглавия, поэтому ее называют также азбукой и грамматикой. Составлена она из пяти 8-листных тетрадей, что соответствует 80 страницам. На каждой странице по 15 строк. Написан букварь на старославянском языке. Некоторые его страницы украшены характерными для изданий Ивана Федорова заставками в виде орнаментов из сплетающихся листьев, бутонов, цветов и шишек. Первую страницу занимают 45 строчных букв кириллицы. Причем алфавит приводится и в прямом, и в обратом порядках, а также в разбивку 8-ю колонками. Вероятно, такой прием повторения алфавита помогал лучшему запоминанию.
На белорусских землях первые буквари появляются в 1590-е гг. В Вильне братья Лаврентий и Стефан Зизаний издают "Азбуку с Лексисом", выходит учебная книга и в типографии братьев Мамоничей.
Так появляются первые буквари, о которых прекрасно сказал Николай Гусовский в "Песне про зубра":
Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх,
Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.
Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці
Ў грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак
Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
С 1590-х гг. по 1653 г. в Беларуси было издано 16 разных букварей! Вот как наши предки стремились к знаниям. Обычно книги состояли из двух частей: церковной, где были молитвы, библейские тексты, и обучающей -- с буквами, слогами, цифрами и текстами для чтения. В книге 1631 г., изданной Спиридоном Соболем в типографии Кутеинского монастыря, расположенного под Оршей, впервые использовалось название "Букварь" (до этого такие книги называли "Азбука" или "Грамматика"). Спиридон Соболь написал его на обложке своего пособия для обучения чтению: «Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати». В наши дни кутеинский букварь в единственном экземпляре хринится в Музее украинского искусства во Львове. В нем 80 страниц, украшенных растительным орнаментом, гравюрами.
В 1968 году объявили конкурс на новый букварь, и победил букварь филолога и педагога Клышко. Методика Клышко считается уникальной, при создании учебника автор изучил более 500 букварей разных стран на разных языках. В его букваре много юмора, шуток, сказок, загадок, считалок, присказок, поговорок, народных примет, ребусов, игр со звуками, буквами, словами. Сами тексты лирические, повествовательные, научно-популярные и описательные и рассказывают детям о стране, значительных деятелях Беларуси, праздниках, природе, социальных устоях.
Букварь живёт, улучшается, потому что он всегда будет необходим людям как первая ступенька на пути в огромный мир знаний.
Гісторыя адукацыі ў Беліцы – адна з самых яркіх старонак яе жыцця. Калі тут узніклі першыя навучальныя ўстановы – цяжка сказаць. Вядома, што школа была пры кальвінісцкім зборы ў ХVІ стагоддзі. Таксама ёсць звесткі аб 6-класнай парафіяльнай школе пачатку ХІХ ст.
У 1864 г. у Расійскай дзяржаве, у склад якой уваходзілі землі Беларусі, у выніку буржуазных рэформ было адкрыта народнае вучылішча. Праўда, царскі міністр асветы Шышкоў гаварыў: “Обучать грамоте весь народ или несоразмерное число одного количества людей, принесло бы больше вреда, чем пользы.” Аднак краіне патрэбны былі адукаваныя людзі. У гэтычас у Лідскім павеце на 1000 чалавек прыходзілася ўсяго 16 граматных мужчын, а жанчын – толькі 2.
У 70-х – 90-х гг. ХІХ ст. у Беліцкай воласці былі адчынены царкоўна-прыхадскія школы пісьменства амаль ва ўсіх вёсках.
Навучальны год у той час пачынаўся пасля свята Пакроў, у другой палавіне кастрычніка, а заканчваўся вясной, калі патрэбна было выганяць скаціну ў поле, бо вучні былі яшчэ і пастушкамі дамашняй жывёлы. Зімой наведвальнасць заняткаў была нізкай: дзецям часта не было чаго адзець і абуць.
У Беліцкім народным вучылішчы напрыканцы ХІХ ст. налічвалася каля 100 дзяцей. Вядома, што ў 1894 г. вучыліся 72 хлопчыкі і адна дзяўчынка. Як бачна, жаночая адукацыя не карысталася попытам. Дзяўчынкі павінны былі дапамагаць бацькам гадаваць меншых братоў і сясцёр, прасці, ткаць, клапаціцца па гаспадарцы.
У 1921 г. па Рыжскаму міру землі Заходняй Беларусі пераходзяць да Польшчы. У гэтым жа годзе польскія ўлады адкрываюць пачатковую польскую школу, потым яна стала сямігадовай. У калекцыі музея ёсць дакументы аб заканчэнні сямігадовай польскай школы. У мястэчку была яшчэ пачатковая яўрэйская школа.
Адразу ж пасля выгнання фашысцкіх акупантаў у 1944 г. у Беліцы адкрываецца пачатковая школа. У 1945 – 1946 навучальным годзе ў ёй займаліся180 вучняў. Вельмі многія з іх былі пераросткамі, таму што ў час вайны не мелі магчымасці вучыцца. Першымі настаўнікамі былі ЛАГОНДА Васіль Пятровіч, ФЕШЧАНКА Марыя Кандрацьеўна, НЯМІРА Надзея Мікалаеўна.
У 1947 г. пачатковая школа была ператворана ў сямігадовую, першы выпуск якой адбыўся ў 1950 г. Першым дырэктарам школы быў Пушчаенка М.Д.
У 1952 г. пачалося будаўніцтва цаглянай двухпавярховай школы. Вялікую дапамогу ў будаўніцтве новай школы аказвалі бацькі вучняў.
У 1953 г. адбыўся першы выпуск сярэдняй школы: 13 выпускнікоў атрымалі атэстаты сталасці. Будаўніцтва школьнага будынка было завершана ў 1955 г. Гэта быў вялікі, светлы і ўтульны будынак, сапраўдны храм навукі. Многія тагачасныя вучні лічылі за вялікае шчасце вучыцца ў ім. У школе працаваў малады, творчы калектыў настаўнікаў. Сярод іх УРБАН Канстанцін Міхайлавіч, РУДЗЕНЯ Вера Андрэеўна, САЛАЎЁВА Кацярына Іванаўна, урокі якой памятаюць усе яе вучні.
Больш за 40 год ў школе працавала настаўніца пачатковых класаў, кавалер ордэна Леніна Фешчанка Марыя Кандрацьеўна. Піянерская дружына нашай школы носіць яе імя.
Настаўніку фізікі, былому дырэктару школы, Зялёнаму Аляксандру Трафімавічу прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР” і “Выдатнік народнай асветы БССР”. Такой жа ўзнагародай адзначана настаўніца хіміі Паўлянкова Соф’я Феадосьеўна, а настаўніцы пачатковых класаў Зялёнай Аляксандры Фёдараўне было прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы СССР”.
На стэндзе здымкі школьнага будынка, педагагічнага калектыву, выпускных класаў, вучняў. На нас з фотакартак глядзяць нашы равеснікі таго ўжо далёкага часу.
Праходзіў час, і школьны будынак, такі прасторны і прыгожы , станавіўся цесным. У раёне былі пабудаваны новыя школы са спартыўнымі і актавымі заламі, сталовымі, унутранымі прыбіральнямі, ацяпленнем і вадаправодам.
У 1984 г. быў здадзены новы будынак школы: прасторны і светлы, але … халодны.
У школе вучыцца было цікава і раней, і цяпер. У канцы 70-х – пачатку 80- гг. дзейнічала агітбрыгада, актыўнай удзельніцай якой была настаўніца нашай школы Валюк Часлава Іосіфаўна.
Цікавае і змястоўнае жыццё віравала ў вытворчай брыгадзе, якая працавала з 1965 года.
У 2009 г. у адпааведнасці з дзяржаўнай праграмай падтрымкі сяла ў Беліцы пачалося абсталяванне аграгарадка, часткай якога стаў капітальны рамонт школьнага будынка. Праз 25 гадоў яе існавання ў школу прыйшло цяпло.
Толькі атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі больш тысячы вучняў, з іх 51 вучань скончыў школу з залатым медалём, а 28 вучняў - з сярэбраным медалём. Гэтыя вучні – гонар нашай школы. Сярод іх нашы настаўнікі Клевяда Валянціна Станіславаўна, Дудзіч Раіса Яраславаўна, урач Беліцкай участковай бальніцы Даніловіч Аляксандр Аляксандравіч.
Напэўна , няма такой прафесіі, якой бы не набылі нашы выпускнікі. Ёсць сярод іх вядомыя людзі, напрыклад: САРОКА Таццяна Мікалаеўна, прафесар, доктар медыцынскіх навук, МАНТУШ Уладзімір, намеснік галоўнага інжынера Брацкай ГЭС, ШЭНДРЫК Уладзімір , галоўны спецыяліст канструктарскага бюро імя Тупалева і інш.
А колькі настаўнікаў, урачоў, інжынераў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, лётчыкаў, маракоў, афіцэраў, юрыстаў выйшлі са сцен нашай школы!
Мы, малодшае пакаленне школьнікаў, стараемся прадаўжаць школьныя традыцыі.