У нашых продкаў самым чыстым, ганаровым і святым месцам у хаце быў покуць. Яшчэ яго называлі “чырвоным кутом”. У покуці нашы продкі вешалі абраз,ці нават не-калькі штук. На абраз вешалі ручнік. У кожнай сям’і абразы былі абярэгам. З абразом і ручніком дзяўчына выходзіла замуж.З дня вяселля і да канца жыцця ён павінен быў абярагаць ужо не толькі яе, але і яе сям’ю. Нядзіўна, што вельмі часта абраз перадаваўся ад маці да дачкі, затым да ўнучкі і г.д.
У нашым музеі абраз з выявай божай маці, заступніцы.Ён адносіцца да канца ХІХ стагоддзя. Абрус ільняны, выкананы ў традыцыйна нацыянальным стылі, упрыгожаны вя-занымі льнянымі карункамі, з вышыўкай чырвона-чорнымі ніткамі, з вышытымі ініцыяламі яго ўладальніцы. Белы колер – колер чысціні, чырвоны – жыцця, чорны – смутку. У вязаных устаўках бачым ромбы – сімвал дабрабыту і ўрадлівасці.
У покуце заўсёды стаяў стол – месца збору сям’і. За сталом снедалі, абедалі, вячэралі. У будзённыя дні стол чыста мылі, каб дошкі былі аж жоўтыя, а ў святочныя яго засціла-лі абрусам. Абрус на стале – таксама работа канца ХІХ ст . Ён ільняны,складаецца з двух палотнішчаў, якія змацаваны вязанай устаўкай, па краях яго аздабляюць зубы. Такі абрус лічыўся вельмі прыгожым і быў элементам прыданага нявесты.
У покуце вакол стала стаялі лаўкі.Гэтая лаўка работы 40-х гадоў, яна пафарбаваная, але раней іх не фарбавалі.
У 30-я гады ХХ ст. у нашай мясцовасці адбываецца працэс хутарызацыі. Хутаране сталі жыць больш заможна.Яны пабудавалі новыя, больш прасторныя хаты, з большымі вокнамі. Стаплі разводзіць пакаёвыя кветкі. Вось падстаўка для вазонаў.
Нашы продкі насілі, у асноўным, ільняное і суконнае адзенне. Ільняную бялізну, посцілкі пасля мыцця заўсёды качалі, каб яна была больш мяккая і роўная, пры дапамозе ка-чалкі і праніка. На крамнае адзенне мелі прас на вуголлях. Неабходна было ў прас з печы накідаць буйных вуголляў, каб прас нагрэўся, а затым прасаваць.
Неабходным дамашнім начыннем была маслабойка,сырніца, гліняныя гладышы і збаны, саганы (для прыгатавання ежы), чарапы (для выпечкі пірагоў,караваяў). А вось драўляная даёнка,у якую даілі малако.Посуд у нашых продкаў быў часцей за ўсё гліняны ці драўляны. Для мыцця былі драўляныя начоўкі,вырабленыя са ствала дрэва.Для замесу цеста на хлеб ці пірагі таксама былі начоўкі, толькі меншага памеру. У іх часта вылівалі белы аўсяны кісель, які варылі па вялікіх святах: на Каляды ці Вялікдзень, яшчэ меншыя служылі для замесу цеста на макароны,якія былі ў той час вельмі рэдкім ласункам. У цеста для
макарон дабаўлялі шмат яек, каб яны былі больш цвёрдымі (дрожджы не выкарыстоўва-ліся). Затым цеста, вельмі крутое, качалкай раскачвалася на тонкі вялікі блін. Некалькі такіх бліноў падсыхалі на стале на працягу некалькіх дзён , а затым іх скручвалі ў рулончык і дробна крышылі нажом.
У 20-я – 30-я гады ХХ ст. насілі дзеравянікі (боты на драўлянай падошве), а гэта прылада служыла для зняцця ботаў і называлася “сабачка”. Напэўна таму,што служыла чалавеку.
Будавалі жыллё. Вось піла для разгону драўляных брускоў, а гэта страхара (падстаў-ка) для раўнавання саломы на страсе. А вось пілачка для фігурнай разьбы. У 20-я гады ХХ ст. сталяры карысталіся драўляным малатком, драўляным цыркулем. Зімовы дзень быў кароткі, таму малацілі збожжа ў гумнах і вечарамі. Для гэтага выкарыстоўвалі ліхтар з газ-нічкай.
Цяжкімі былі сялянскае жыццё і праца.