Нашы прабабулі ўмелі пячы хлеб. Хлеб пяклі ў кожнай сям’і,т аму што крамаў, дзе можно было купіць фабрычны хлеб, не было. Хлеб - асноўны прадукт сялянскага жыцця, таму выпечцы яго ўдзялялася вялікая ўвага. У спецыяльнай дзяжы хлеб патрэбна было расчыніць, заквасіць, вымесіць (на гэта патрабавалася некалькі дзён), а затым выпякаць.Для гэтага моцна напальвалі печ, затым яе чыста вымяталі сасновым венікам, на лапату клалі дубовыя ці кляновыя лісты, аер або лісце хрэну, цесту надавалі форму бохана, змочанымі ў вадзе рукамі яго бралі і клалі на лапату, засоўвалі ў печ і памалу ссоўвалі на гарачы под печы разам з лісцем. Калі хлеб быў гатовы, яго даставалі з печы, а з нізу бохана аставаліся адбіткі лістоў. У кожнай сялянскай хаце быў пячны рыштунак (качэргі,вілы і г.д.),які заховаўся ў кутку ля печы.
Этнаграфічна-гаспадарчая зала нашага музея змяшчае экспазіцыю “Хлеб – усяму га-лава”. Мы сабралі наступныя экспанаты: галоўныя сельскагаспадарчыя прылады працы (плуг, каса, серп, цэп ), дапаможныя прылады: шуфель-веялка,для правейвання збожжа, начоўкі-апалушкі, для правейвання круп, бульбяныя вілы.