Проект “История. Память. Будущее”
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/8Zu9Pc4AOpY" width="560"></iframe> <iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/YyqqVgdT0Os" width="560"></iframe>Площадка 1.
“Памяти жертв Холокоста”
Успаміны пра Халакост
“Помні, не забывай!”
Тревожит сердце слово “Холокост”,
И хочется от грусти просто плакать,
Не утирая с глаз горячих слёз.
День скорби, памяти, печали,
Он носит имя Холокост.
Сегодня люди вспоминают
Ту боль , ужасную до слёз.
(паводле ўспамінаў старажылаў в. Беліца)
На працягу больш як пяці стагоддзяў у нашай вёсцы, Беліца, жылі яўрэі, разумны і таленавіты народ. Яны займаліся рамяством і гандлем. Дзякуючы ім, наша вёска на працягу многіх стагоддзяў была мястэчкам. Мястэчка ад польскага слова “място”, што значыць горад. Гэта былі лепшыя часіны ў гісторыі вёскі.
У 1939 годзе ў Беліцы было 100 яўрэйскіх хат, у якіх пражывала каля 700 чалавек, што складала трэцюю частку насельніцтва. Яўрэі жылі на палове вуліцы Лідскай, на вуліцы Гейбовіча (цяпер Чырвонаармейская). Яны займалі цэнтральную частку вуліцы Нёманскай, а вось на рынку, у цэнтры былі толькі яўрэйскія хаты, якія так цесна туліліся адна да адной, што паміж імі цяжка было прайсці нават чалавеку.
Яўрэі ўносілі свой каларыт у местачковае жыццё. Нездарма ў народзе казалі: “Бяліца – яўрэйская сталіца”.
Усе было як заўсёды, як было сто – дзвесце год таму назад. Так, здаецца, будзе вечна, але газеты, што прыходзяць на мясцовую пошту, нясуць трывожныя весткі. Фашысты пабудавалі ў Германіі канцлагеры для знішчэння яўрэйскага насельніцтва: Дахау, Заксен-хаузен, Бухенвальд. У 1938 годзе ў ноч з 9 на 10 лістапада ў Германіі прайшлі масавыя пагромы яўрэйскага насельніцтва. Гэтая ноч увайшла ў гісторыю пад назвай “Крыштальная”. З Германіі і Аўстрыі ўжо ўцякло больш за 330 тысяч яўрэяў. Ёсць звесткі, што яўрэям у Германіі забаронена займацца юрыспрудэнцыяй, выкладчыцкай дзейнасцю, гандлем і многім іншым, так званая забарона на прафесію. Ад гэтых навін на душы становіцца неяк трывожна. Але Германія далёка, а ў мястэчку жыццё ідзе сваім спрадвечным ходам. Чароўныя гукі музыкі запаўняюць школьны двор, мястэчка і нясуцца далека за яго ваколіцы. Як Нёман нясе свае воды, так і гукі музыкі плывуць насустрач заўтрашняму дню, насустрач будучыні…
А будучыня была трывожнай, страшнай, бесчалавечнай…
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу. Пачалася другая сусветная вайна. 17 верасня Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. У хуткім часе Заходняя Беларусь была далучана да СССР. Некаторая частка яўрэяў мела нават надзеі на лепшае будучае. У гэтай трывожнасці, няўпэўненасці скончыўся 1939 год, прайшоў 1940, пачаўся 1941…
22 чэрвеня фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. У першыя дні вайны бамбілі Ліду. Зарыва выбухаў было добра бачна ў Беліцы.
28 чэрвеня 1941 года ў напрамку на Слонім адступалі чырвонаармейцы Шчучынскага аэрадромнага палка, якія будавалі аэрадром у пяці кіламетрах ад Беліцы, каля вёскі Яманты. А ў мястэчку ўжо былі немцы. Яны зрабілі засаду за мурам каталіцкіх могілак, каб перакрыць дарогу на Слонім і Ліду адначасова. Сын Меера Баранчыка на кані памчаўся насустрач чырвонаармейцам і папярэдзіў іх. Але ў іх не было іншага выйсця, таму яны вырашылі прабіцца з боем. Калі машына з чырвонаармейцамі параўнялася з могілкамі, па ёй разануў шквальны кулямётны агонь фашыстаў. Разгарэўся бой. Цягнуўся ён нядоўга, можа паўгадзіны. У той момант здавалася, што час спыніўся. У тым баі загінулі дзевяць савецкіх воінаў і чатыры фашысты, астатнія чырвонаармейцы ўцяклі і жытам на-кіраваліся да Нёмана.
Азвярэлыя фашысты запоўнілі мястэчка. Раптам раздаўся адзіны выстрал, стралялі хутчэй за ўсё з пажарнай каланчы. Адразу ж фашысты сталі граміць усё, што трапляла пад руку. Вырывалі з саламяных стрэх пукі саломы і падпальвалі хаты. Сухія саламяныя стрэхі гарэлі, як свечкі. Немцы схапілі першых папаўшыхся васемнаццаць маладых мужчын. Сярод іх былі і яўрэі. Схопленых паставілі з аднаго боку вуліцы ў рыштоку, з другога боку стаялі фашысцкія кулямётчыкі. Пачулася першая чарга, за ёю крыкі, енк, упалі забітыя, параненыя і жывыя. Забіта было сем чалавек. Густы едкі дым зацягнуў усю вуліцу, фашысты хаваліся ад дыму, а жывыя і параненыя ўцяклі пад покрывам дыму ў бок Нёмана. Раненыя Шымановіч Лейзар, Шмулька, Стоцкі Есель, а таксама Ясюлевіч Юзаф, Качан Уладзіслаў схаваліся на выгане за ваколіцай. Пазней медыцынскую дапамогу ім аказаў Клячка. Тыя ж, хто не быў ранены, уцяклі аж на Стары Нёман, але і адтуль было бачна зарыва пажару, чуліся кулямётныя чэргі.
Увесь вечар і цэлую ноч бушаваў пажар. Большая палавіна мястэчка выгарэла, цэнтр, дзе кампактна пражывала яўрэйскае насельніцтва, быў знішчаны агнём амаль поўнасцю. У адно імгненне людзі пазбавіліся вякамі нажытага дабра. Ды мала таго што дабра, жыцця… Некаторыя яўрэі, застаўшыся без прытулку, адразу паехалі да сваякоў у Жалудок, Дзятлава, Ліду.
Хутка немцы загадалі яўрэям нашыць на адзенне жоўтыя ласкуты, зоркі Давіда, памерам 10 на 10 сантыметраў. Адну зорку на спіну, другую на левую частку грудзей. Ім забаранілі пакідаць мястэчка, хадзіць па тратуары. Яны маглі хадзіць толькі па цэнтральнай частцы вуліцы разам з коньмі: так акупанты прыраўнялі людзей да жывёлы. Яўрэям забаранялася без спецыяльнага дазволу паказвацца на вуліцы, уступаць у кантакт з людзьмі ін-шых нацыянальнасцей: размаўляць з імі, наведваць хаты местачкоўцаў, гандляваць, гэта значыць, яўрэйскае насельніцтва пазбаўлялася самага элементарнага – сродкаў існавання. Гэта быў страшны здзек над чалавечай асобай.
Старыя, вельмі набожныя яўрэі Гінда і Янкель, бачачы такі здзек, казалі, што Гітлера Бог паслаў за чалавечыя грахі. Але ў чым віна цэлага народа?
У канцы ліпеня фашысты правялі аблаву на яўрэяў. Схопленых маладых мужчын, некалькі дзесяткаў, загналі ў будынак гміны, які ўцалеў пасля пажару. На вокнах немцы паставілі жалезныя краты, у дзвярах – вартавых. Затым яны дазволілі яўрэям выкупляць сваіх блізкіх. Некаторых выкупілі, другіх, мабыць, не паспелі. Праз некалькі дзён фашысты выстраіліся перад касцёлам дзвюма шарэнгамі, утварыўшы жывы калідор. Знялі дзягі. У гэты момант з гміны, якая знаходзілася побач з касцёлам, вывелі яўрэяў і па аднаму сталі праганяць праз салдацкі строй. На целы ні ў чым не павінных людзей пасыпаліся адзін за другім удары. Клямары салдацкіх дзягаў рассякалі голавы, твары, рукі, плечы. Некаторыя ад болевага шоку не маглі дайсці да канца шарэнгі. Яны падалі, але другія, хто яшчэ мог трымацца на нагах, падхоплівалі пакутнікаў. Целы людзей ператварыліся ў крывавае месіва. Гэта было жахлівае відовішча.
А ў другім канцы мястэчка фашысты здзекаваліся з равіна Шабтая Файна. Яны застаўлялі яго мыць капыты коням, пры гэтым равіна жорстка збівалі. Імгненна пасівеўшы, чалавек часта траціў прытомнасць. Тут жа знаходзіліся жонка равіна і яго дачка Ана. У іх на вачах гінуў самы дарагі і блізкі чалавек. Жанчыну застаўлялі чэрпаць ваду з калодзежа і адліваць беспрытомнага мужа. Калі Файн паднімаўся, высокі, ў белай кашулі, залітай крывёю, фашысты зноў пачыналі яго катаваць.
Ад гміны ў напрамку праваслаўнай царквы гналі змардаваных людзей. Сярод іх быў і Клячка Рубін, які лячыў, ратаваў ад хвароб, смерці многіх людзей. Яго ўратаваць не было каму. Да калоны вязняў выгналі равіна. Вось калона параўнялася з царквой. У метрах шасцідзесяці ад яе знаходзілася траншэя паўразбуранага ціра, дзе некалькі мясцовых яўрэяў ( фашысты прыгналі іх сюды яшчэ зранку) капалі яму. Ці здагадваліся яны, што капаюць сабе і сваім аднавяскоўцам магілу?
Каля царкоўнай агароджы знаходзіліся нямецкія салдаты з нацэленымі на яму кулямётамі. Фашысты з калоны адабралі пяць ці сем чалавек і загадалі бегчы да ямы. Калі людзі пабеглі, адразу ўдарылі кулямётныя чэргі. Наступную групу аддзялілі і піхнулі таксама ў бок ямы. Потым яшчэ… Праз некаторы час страляніна закончылася.
Мясцовым жыхарам Качану Яну, братам Сакалоўскім далі ў рукі рыдлёўкі і загадалі засыпаць яму. Нямецкія салдаты пачалі разыходзіцца, калі адна з ахвяр падняла галаву, застагнала. Забойцы вярнуліся. Паўскідвалі свае карабіны і зрашацілі ўсю яму. Зноў загадалі засыпаць і хутчэй!
Не спадзеючыся ўжо ні на што, некаторыя яўрэйскія сем’і сталі тайна ўцякаць за Нёман. У лесе яны бачылі сваё выратаванне. Другая частка спадзявалася, што расстраляўшы 36 чалавек, фашысты супакояцца. Але спадзяванні іх былі дарэмнымі. Застаўшыхся неўзабаве пасля расстрэлу перавезлі ў Дзятлаўскае гета. Умовы існавання ў гета былі невыноснымі. Найбольш смелыя і рашучыя вырашылі ўцячы. Яны сталі ладзіць падкоп. Ка-лі многамятровы ход быў гатовы, частка вязняў вырвалася з гета. Астатніх неўзабаве пагналі ва ўрочышча “Бурты”, да месца масавага знішчэння. Людзі ведалі, што іх чакала наперадзе. Ад жаху многія трацілі розум.
Сярод збеглых былі сем’і братоў Баранчыкаў, Еселевіча, Амстыбавіцкага, Злацоўскага, Краснасельскага і іншых. Адны з іх накіраваліся ў Налібоцкую пушчу, дзе дзейнічалі сямейныя партызанскія атрады Шалома Зорына і Туўі Бельскага, якія налічвалі па некалькі соцень чалавек. У іх у асноўным былі жанчыны, дзеці, старыя. Мужчын было мала. Па дарозе ў пушчу яўрэяў лавілі, рабавалі, забівалі. У партызанскім атрадзе імя Шчорса самым адважным партызанам лічылі школьнага настаўніка фізікі і матэматыкі Зораха Крэменя, сына беліцкага аптэкара.
Частка ўцекачоў накіравалася лесам у бок Беліцы. Яны спыніліся на левым беразе Нёмана. Доўгія тры гады ім прыйшлося выжываць у нечалавечых умовах: без жылля, у голадзе, пастаянным страху. У лесе яны выкапалі акопы-зямлянкі, выслалі іх лапнікам і мохам, адтуліну-уваход маскіравалі выкапанымі з комам зямлі маладымі хвойкамі.
Немцы з самага пачатку абвясцілі, што ўкрыццё і дапамога яўрэяўм будзе карацца смерцю.
А дзе браць ежу? Голад быў вечным спадарожнікам іх ляснога жыцця. Людзі вымушаны былі ісці ў вёскі прасіць хлеба. Гэтыя паходы часта заканчваліся пагібеллю. Фашысты, а пазней і акаўцы, рабілі засады, вылоўлівалі яўрэяў. Ісці патрэбна было толькі да надзейных людзей, якія не выдадуць, якія дапамогуць, падзеляцца апошнім.
Да Ясюлевіча Юзафа і Бярнарды часта прыходзілі дзеці Еселевіча Зямы, Баранчыка Юдаля. Рызыкуючы жыццём, сям’я Ясюлевічаў дапамагала яўрэям. Часта дзеці былі такія галодныя, такія замёрзшыя, што іх трэба было спачатку адагрэць, а потым выпраўляць назад у лес. Тады гаспадыня карміла “гасцей”, засаджвала дзяцей на печ, а сама вартавала, бо ў Беліцы ўсю вайну стаяў нямецкі гарнізон. Калі-нікалі прышэльцы ў яе мыліся. Здаецца, такая неабходная санітарная працэдура, але і той людзі былі пазбаўлены. Часцей Барнарда загадзя рыхтавала кусок хлеба, торбачку мукі, крупы, гародніну і клала яду ў спецыяльны тайнік за хлявом.
Баранчык Бася з маленькім Айзікам прыходзіла да Цітавіцкай Саламеі і Антона. Хлопчыка жанчыны купалі, кармілі, і гаспадыня клала малога на ложак побач з сабой. Не адпусціш жа распаранага малога на мароз, на сцюжу.
Вялікую дапамогу яўрэям аказвала сям’я Канапёлкі Баляслава Паўлавіча (1893 г.н.) і Адальфіны Іванаўны (1895 г.н.). Сям’я, якая ахваравала сабой, але не адказала яўрэйскай сям’і Баранчыка Юдаля Айзехавіча, што складалася з шасці чалавек ( маці, бацька, чацвёра дзяцей), і захавала ім жыццё.
Разам з другімі яўрэямі сям’я Баранчыка Юдаля жыла ў акопе-зямлянцы, але іх меншы сын Айзік увесь час плакаў,чым ствараў пагрозу для усіх. Бацькам было прапанавана пакінуць сховішча. Забраўшы старэйшых дзяцей, яны пайшлі ў бок лесу. Сям’я Канапёлкаў з сынамі, Вацлавам,1922 года нараджэння, і Казімірам, 1928 года нараджэння, жыла на хутары, за два кіламетры ад Беліцы. Падысці да хутара можна было толькі лесам. Так сям’я Баранчыка Юдаля апынулася на хутары Канапёлкаў. Прагнаць змораных, галодных, плачучых дзяцей не змаглі. Хавалі іх на і гарышчы, і ў лесе, і ў стозе сена. Так і жылі да канца вайны, калі гэта магчыма назваць жыццём, рызыкуючы кожны дзень сваім жыццём і жыццём сваіх дзяцей. У адзін з такіх дзён сям’я была на “валаску” ад смерці. Магчыма, хтосьці ішоў лесам і бачыў яўрэяў на хутары, а магчыма, спецыяльна сачылі за хутарам і данеслі фашыстам, сказаць цяжка. Фашысты не заставілі сябе чакаць. З’явіўшыся на хутар, вывелі ўсіх з хаты, паставілі каля плоту і падрыхтаваліся страляць, але неўзабаве памянялі свае планы, іх спугнула звестка аб савецкіх салдатах, якія знаходзіліся недалёка. Сям’я Баранчыка Юдаля ўвесь гэты час знаходзілася на гарышчы. Немагчыма перадаць словамі, што ў гэты момант перажыла сям’я Канапёлкаў.
Канапёлку Вацлаву прысвоена ганаровае званне “Праведнік свету”.
Расстраляўшы значную частку вязняў Дзятлаўскага гета, сярод якіх было многа нашых землякоў, застаўшыхся ў жывых перавезлі ў Лідскае гета. Сярод іх былі Стоцкая Фейге з дочкамі Перлай і Рэсяй і сынам Аўсеем, Краснасельская Дора, Крэмень Мордух, магчыма, і іншыя. Яны загінулі ў Лідзе.
Нарэшце скончылася ваеннае ліхалецце. З сяміста беліцкіх яўрэяў удалося ўцалець толькі дзесьці шасцідзесяці. Але і пасля вызвалення Беларусі яўрэйская трагедыя не закончылася. Многія ўцалелыя партызаны-яўрэі былі прызваны ў Чырвоную Армію і загінулі на фронце. Сярод іх белічанін сяржант Злацоўскі Якаў Ізраілевіч, які загінуў у баі 1 мая 1945 года і пахаваны ў г. Сафіенхоры ў Германіі. Як цяжка паміраць у дваццаць год за дзевяць дзён да Перамогі!
У Беліцу пасля вайны вярнулася некалькі сем’яў. Гэта сем’і Баранчыкаў, Шымановіча. У 1944 – 1947 гадах Баранчык Рыва Меераўна працавала сакратаром сельскага Савета. Іцка Юдалевіч Баранчык працаваў у Лідскім аддзеле ўнутраных спраў. У 1948 годзе сем’і Ніселя і Меера Баранчыкаў, Шымановіча і яшчэ некалькі яўрэяў выехалі ў Ізраіль. У Беліцы засталася толькі сям’я Баранчыка Юдаля. Яго хата ўцалела ў час вайны. Жыццё было цяжкае, таго прывычнага занятку, укладу жыцця не стала. Юдаль і Бася былі ўжо не маладыя людзі, каб нешта карэнным чынам памяняць у жыцці. Захварэлі і заўчасна памерлі іх сыны Іцка і Айзік, з-за ўсяго перажытага страціла розум Бася. Яна да самай смерці не ведала аб лёсе сваёй дачкі Іткі, якая яшчэ да вайны выйшла замуж і выехала ў Канаду. І толькі пасля смерці Басі з Канады прыйшло доўгачаканае пісьмо. Праз некаторы час памёр Юдаль, апошні беліцкі яўрэй.
Нямногія беліцкія яўрэі, што засталіся ў жывых, воляй лёсу раскіданыя па ўсім свеце, іх нашчадкі ў ліпені 1999 годзе сабраліся ў Беліцы на адкрыццё помніка яўрэям, ахвярам Халакосту. Гэта Рыва Баранчык, Амстыбавіцкі Майсей, унук Стоцкай Фейге – Лейба, якія прыехалі з Ізраіля, Сакалоўская Перла – з Расіі, Еселевіч Майсей – з Амерыкі. Яны разам з жыхарамі вескі ўшанавалі памяць расстраляных, замучаных, закатаваных, пакланіліся магілам сваіх продкаў.
Сапраўды, хочацца спадзявацца, што такое ўжо не напаткае нікога і ніколі, што пра гэта будуць напамінаць помнікі і парады ў гонар вызвалення ад фашыстаў. Дзеля тых, хто не дажыў, дзеля тых, хто вынес страшэнныя мукі, дзеля тых, хто жыве сёння.
Адкрыццё помніка яўрэям, расстраляным 23.07.1941 г., в.Беліца
Змяніла свой воблік Беліца. На месцы яўрэйскіх хат пабудаваны дамы сяльчан. Змянілася многае. Са стратай яўрэйскага насельніцтва мястэчка стала звычайнай вёскай. Толькі вялікія яўрэйскія могілкі з надмагільнымі камянямі, помнік на месцы расстрэлу і некалькі ўцалелых хат нагадваюць аб колішнім жыцці яўрэяў у нашай вёсцы. А яшчэ - успаміны старажылаў…
Літаратура
Кніга Памяць:Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: В.Г.Баранаў і інш. - Мню:, Беларусь, 2004. - С.208
Сліўкін Валеры. Знішчэнне Лідскіх яўрэяў //Лідскі Летапісец. - 2002. - № 2. - С. 23 – 28.
Успаміны Канапёлкі А.В.,унучкі Канапёлкі Б.П.
Матэрыялы школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея “Спадчына”: краязнаўчая даследчая работа “Вырваная старонка” /Успаміны жыхароў в. Беліца: ШУЛЕЙКА Ядвігі Баляславаўны, ДЗЯРБУК Антаніны Адольфаўны, ЯСЮЛЕВІЧ Бярнарды Юзэфаўны, КАЧАН Ядвігі Вікенцьеўны, КАЧАНА Яна Юстынавіча/ Кіраўнік Заянчкоўская С.А
.
Помнік 36 яўрэям, жыхарам в. Беліца, расстраляным фашыстамі23 ліпеня 1941 годаПастаўлены 7 ліпеня 1999 года
Надпись на памятникe:
а) на русском языке:
Вечная память евреям Белицы, расстрелянным фашистами 23.07.1941 г.
б) на английском языке:
In memory of the 36 Jewish martyrs including Rabbi Shabtai Fein from Belica, who perished in the Holocaust on July 23, 1941.
“May their memory be blessed for ever”
Presented by Richard and Belly Simon and Family formerly Shymanovicz from Belica(July 7, 1999)
Государственное учреждение образования «Белицкий учебно – педагогический комплекс детский сад – средняя школа Лидского района» ПОИСКОВО – ПАТРИОТИЧЕСКАЯ АКЦИЯ «ИСТОРИЯ ПОБЕДЫ В МОЕЙ СЕМЬЕ» |
Цель:
увековечивания ратного, трудового подвига родных и близких, память о которых хранится в каждой белорусской семье.
Задачи:
- формировать у обучающихся гражданственность и патриотизм, духовно-нравственные качества и национальное самосознание на примере боевых и трудовых подвигов своих предков;
-создать условия для изучения истории Великой Отечественной войны на основе исследования семейных архивов, воспоминаний родственников и исторических событий;
- развивать навыки исследовательской деятельности и творческие способности детей и молодёжи;
- приобщать детей и их родителей к традиции сохранения истории семьи, образующей связь поколений.
«История прошлого – это память народа. В ней наши корни, корни сегодняшних явлений. Невозможно понять современную жизнь, нельзя создавать будущее, не зная прошлого, не зная истории своего народа. История хранит в себе опыт поколений, великие имена, подвиги людей и многое другое…»
Сколько лет уж прошло, с той поры,
Как горела земля под ногами,
Многих нет ветеранов войны,
Но, мы помним о них, они с нами.
И, листая альбомы в семье,
Вдруг заметит нечаянно кто-то,
Притаилась война в уголке,
В пожелтевшем от времени фото.
Есть события, над которыми не властно время, они навсегда останутся в памяти людей всех поколений. Именно таким событием является Великая Отечественная война 1941- 1945 годов. Она вошла в историю нашей страны, в историю человечества как эпопея, небывалая по своим масштабам и героизме людей на полях сражений, самоотверженного подвига народа в тылу.
Великая Отечественная война - это огромная душевная рана в человеческих сердцах.
Война... Как много говорит это слово. Война - страдание матерей, сотни погибших солдат, сотни сирот и семей без отцов, страшные воспоминания людей.
Уже десятилетия отделяют нас от суровых дней войны. Уходит поколение, вынесшее этот тяжелый груз. Но народная память, память родных и близких, сохранит их немеркнущий подвиг, и неслыханные страдания, и непреклонную веру людей.
Мы родились в счастливое, мирное время, но много слышали о войне, ведь горе и беда не обошли стороной и наших родных и близких.
На этой фотографии (фото 1) мой дедушка - Коренюк Евгений Михайлович. Родился в 1924 году в деревне Кривичи, Белицкого сельского совета Лидского района Гродненской области.
Я не помню своего дедушку, потому что умер, когда меня ещё не было, а моему папе было всего восемнадцать лет. «Скромный, спокойный, мудрый» , - так говорила о нём моя бабушка. От бабушки и папы я узнала, что он был участником Великой Отечественной войны. Я попросила папу рассказать о своём отце. Он ответил, что тот, кто воевал, не любил вспоминать о войне, и мой дед тоже неохотно рассказывал об этом. В день Победы, девятого мая, когда в доме собирались ветераны, можно было услышать их разговоры о той страшной военной поре, но когда дети просили рассказать о войне, в ответ слышалось «Лучше вам не знать того, что пришлось испытать нам…» (фото 2).
В 1944 году дедушка, не дожидаясь повестки, сам пошёл на призывной пункт. Воевал на 1-ом Белорусском фронте, в пехоте (карта-схема 1).
Был контужен, дважды ранен: первое ранение – осколочное, второе – пулевое. Осколки так и остались в его теле на всю жизнь.
После первого ранения продолжал воевать. Участвовал в форсировании Одера, дошёл до Берлина. Получив второе ранение, опять попал в госпиталь, где и встретил Победу (иллюстрация 1.
Вернулся домой, работал сначала в колхозе имени Гагарина бригадиром, потом инспектором по кадрам. Построил дом, посадил сад, растил дочь и сына.
В нашей семье осталась память о дедушке, о ценности которой я и не догадывалась, медаль «За отвагу» (фото 3). Мой папа ещё в детстве показывал награды деда, которые бережно хранятся у нас дома. Мне стало интересно, что это за награда и кого ей награждали.
Из википедии я узнала, что «медаль «За отвагу» была учреждена Указом Президиума ВС СССР от 17.10.1938 об учреждении медали «За отвагу».
В Положении о медали говорится: «Медаль «За отвагу» учреждена для награждения за личное мужество и отвагу, проявленные при защите социалистического Отечества и исполнении воинского долга. «За отвагу» — высшая медаль в наградной системе СССР » (фото 4).
С момента своего появления эта награда стала особо уважаемой и ценимой среди фронтовиков, поскольку ею награждали исключительно за личную храбрость, проявленную в бою.
Из электронного банка документов «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941-1945гг.», я узнала, что мой дедушка, гвардии рядовой Коренюк Евгений Михайлович, в мае 45-го в боях на подступах за овладение центральным парком города Берлина Тиргартен, действуя совместно с танками огнём из автомата уничтожил 4-х гитлеровцев, трое из которых были вооружены фауст-патронами. 16 мая был подписан приказ о награждении медалью. (фото 5).
Я горжусь, что одним из людей, защитивших мир, счастье, моё детство, был мой дедушка. Мы не вправе забывать их, ветеранов, отстоявших свободу и независимость нашего народа. Но мы должны не только помнить их, а быть достойны их подвига (иллюстрация 2).
Давно войны той нет,
Но в памяти она,
Бойцов, таких как дед,
Не забывай, страна!
Я – дочь солдата, - говорит моя бабушка.
Я – внучка участника Второй Мировой войны, – говорит моя мама.
И я говорю гордо:
Я – правнук ветерана Великой Отечественной войны!
Мой прадед, Качан Ян Юстинович, 1920 года рождения, уроженец деревни Белица Лидского района Гродненской области (фото 1).
В начале войны прадеду исполнилось 21.
На фронт он попал только в 1944 году, но все ужасы войны ему пришлось пережить в родной деревне.
В начале лета 1941 года фашисты ворвались в Белицу и начали сгонять всех евреев, живущих в деревне, на ее окраину. Прадедушку и других мужчин заставили копать могилу, длинную траншею. Он своими глазами видел расстрел людей, с которыми жил рядом: матерей с маленькими детьми и стариков. Евреев, оставшихся в живых, угнали в гетто в город Дятлово. В нашей семье хранится «Лидская газета» с интервью, которое дал мой прадедушка в 1997 году.
«У той дзень нямецкія салдаты затрымалі мяне на вуліцы і загадалі ісці з імі. Прывялі на былое польскае стрэльбішча. Бачу ў метрах 60 ад праваслаўнай царквы нашы местачковыя яўрэі капаюць яму ў рове стрэльбішча. Іншыя сядзяць наводдаль, пад крыжам. І сагнаны сюды толькі мужчыны. З боку царквы на яму немцы ставяць кулямет. Я здагадаўся ў чым справа. Выбралі немцы першых ці то пяць, ці то сем яўрэяў і загадалі бегчы да ямы. Тыя пабеглі, а па іх – куляметнай чаргой. Паднялі наступную групу і піхнулі ў бок ямы… Потым яшчэ… Лямант, крык, стогн… Страляніна закончылася. Падпіхнулі мяне да ямы. Немец даў лапату ў рукі, зрабіў жэст, маўляў, засыпай.
Нямецкія салдаты пачалі разыходзіцца. І тут раптам нейкі бедалага падняў галаву, застагнаў. Забойцы вярнуліся. Паўскідалі свае карабіны і проста-такі зрашэцілі ўсю яму. Зноў махнулі нам, нешта па-нямецку скамандавалі. Мы зразумелі: патрабуюць хутчэй засыпаць.
Людзі ў мястэчку думалі, што, расстраляўшы мужчын (як я памятаю, усяго 47 чалавек), фашысты ўспакояцца. Але ж не, і тых, хто застаўся – жонак, дзяцей, старых – немцы сабралі разам і адправілі ўсіх у Дзятлава.
Ніхто з местачковых яўрэяў не вярнуўся ў Беліцу пасля вайны”.
Прадедушка говорил, что могло бы и не быть на свете моей бабушки, а значит, и моей мамы, и меня тоже могло не быть, потому что прабабушку, жену прадеда, гитлеровцы хотели забрать в гетто вместе со всеми остальными евреями. Немцы решили, что она еврейка: у нее были длинные черные волосы, черные брови, темные глаза, длинный прямой нос. Прабабушку не забрали – за нее заступились жители деревни, доказав, что она полька (фото 2). Потом, осенью того же года в ноябре, когда немцы вернулись в деревню прабабушка пряталась в лесу с двухлетним сыном. Были первые морозы, она спала с ребенком на земле. Застудила голову и после войны ослепла.
В начале 1944 года прадед был отправлен на фронт (фото 3).Он начал воевать в артиллерии Первого Белорусского фронта, форсировал реки Висла и Одер, освобождал города Польши и дошел с армией до самого Берлина (фото 4).
После войны прадед был отправлен на Украину в Закарпатье на борьбу с бандами бендеровцев. Домой прадедушка вернулся в конце 1946 года. Несколько лет он работал в строительной бригаде по восстановлению города-героя Минска, потом в родном колхозе (фото 5).
В нашей семье долгие годы хранилось письмо-благодарность за преданность Родине за подписью Маршала Советского Союза Рокоссовского. В 1978 году это письмо было передано в музей Белицкой средней школы.
Прадедушки не стало в 2008 году.
В память о нем в нашей семье хранятся награды и небольшая коллекция книг о Великой Отечественной войне.
Вспоминается цитата: "Имеем ли мы право забывать, что стоили нам мир и свобода? Разве не было бы такое забвение предательством перед памятью павших воинов, перед горем безутешных матерей, одиноких вдов, осиротевших детей? Этого нельзя забывать во имя нашей упорной борьбы за мир, которая немыслима без горькой памяти о бедствиях минувшей войны".
Мы не имеем права забывать о тех, кто сложил голову на полях сражений. Ведь война, это в первую очередь горе, слёзы, многочисленные несчастья, и только потом - подвиги, героизм, победы.
Уже 74 года мы живем под мирным небом. Годы Великой Отечественной войны, когда страна воевала от мала до велика, не забудутся никогда. Ведь это наша история, память сердца. Хочется поклониться всем тем, кто воевал и умирал на фронтах Великой Отечественной войны для того, чтобы продолжалась мирная жизнь, чтобы спокойно спали дети, чтобы радовались, любили, были счастливы люди. Пусть будет только мир.
Сценарий мероприятия «Афганистан остаётся во взоре, Афганистан остаётся в груди…»
Цель мероприятия:
- воспитывать чувство ответственности и национальной гордости,
гражданственности и патриотизма;
Задачи:
-воспитание духа ответственности, служения, любви и преданности Отечеству;
-развитие стремления к усвоению общечеловеческих норм морали (доброты, справедливости, терпимости, правдивости, веры в созидательные возможности человека, чести и совести).
Видеоклип «Пришел приказ»
Выходят ведущие:
Ведущий 1. Пожалуй, на земле никогда не наступит такое время, когда слово «солдат» станет ненужным и незнакомым. Войны на нашей планете не прекращаются с древних времен. А путь войны всегда страшен. Когда ведем речь о войне, в первую очередь вспоминаем страшные годы Великой Отечественной войны, которая отгремела 75 лет назад, но, к сожалению, забываем о том, что была ещё одна война - афганская. Никем и никому не объявленная, героическая и трагическая, она оказалась в 2 раза длиннее, чем Великая Отечественная война.
Ведущий 2: Каждый из полумиллиона наших солдат, прошедших через эту войну, стал частью Афганистана. А Афганистан стал частью каждого воевавшего там.
Ты мне снишься ночами, Афган,
Хоть прошло долгих тридцать лет…
Не медалями на груди
И не льготами, коих нет…
А друзьями, что там, позади
Да и кровью оставлен след.
След от пота, что ест глаза,
След от пули, когда стрельба,
След, когда по щеке — слеза,
След, что люди зовут Судьба.
3-й: День 15 февраля – это не только дань памяти всех погибших, но и выражение глубочайшей признательности и благодарности всем вернувшемся домой, кто честно и мужественно исполнил свой воинский долг вДемократической Республики Афганистан.
4-й: Для нас война в Афганистане – история. История, написанная кровью солдат и слезами матерей, обелисками со звёздочками и фронтовым ветром, ворвавшимся в нашу жизнь стихами и песнями. Но эту историю должен знать каждый уважающий себя человек, потому что это история нашей Родины, наших родных, близких, знакомых.
2-й: В марте 1979 года произошло крупное восстание против Народно-демократической партии в Герате. СССР первым признал новую Демократическую Республику Афганистан. В сентябре 1979 года афганский лидер Тараки попросил СССР ввести свои войска на помощь просоветскому правительству. В декабре 1979 года советская армия вошла в Афганистан.
3-й: Помимо боевых действий, которые вела сороковая армия в Афганистане, советские люди оставили добрый след: строили больницы, школы, дороги, открывали заводы, фабрики. Афганцы этого не забыли до сих пор! Советский солдат в стране гор и пустынь противостоял продвижению международного терроризма и наркобизнеса к границам Отчизны, и в этом – его большая заслуга.
4-й:
Афганская война прошла, но её раны ещё долго будут давать о себе знать. Сколько вернулись израненных солдат душой и телом - не сосчитать. 13000 солдат, офицеров, служащих погибли, до конца выполнив свой воинский долг.
1-й:
Что можем мы, живущие, сделать для погибших?
Во-первых, помнить о них. Прожив такую до обидного короткую жизнь, они заслужили своими поступками того, чтобы остаться в нашей памяти. Именами солдат-афганцев названы отряды, дружины, школы, улицы.
Кажется все так просто дать улице имя мужественного человека, совершившего подвиг на войне. Но сколько сил, терпения, настойчивости потребовалось ребятам-афганцам, чтобы перешагнуть бюрократические барьеры.
2 ученик. Наши погибшие друзья оживают в рассказах тех, кто был рядом с ними и в мирное время, и в военную пору. В своих выступлениях перед аудиторией в будние и в праздничные дни воины-афганцы вспоминают тех, кто уже никогда не вернется.
3 ученик. Пришлось пройти через афганскую войну и нашим землякам.
2-й ученик:
Вспомним тех, кто не вернулся…
Кто стал частицей тишины,
Кто лег в горах – и не проснулся
От необъявленной войны.
Давайте вспомним поименно
тех, с кем навеки сроднены,
Сейчас их хочется назвать поименно
Это: …………
4 ученик. Мы гордимся нашими земляками, достойно прошедшими войну и с честью выполнившими свой долг на чужой земле.
То, через что прошли эти ребята, мы узнаём, наверное, не от них.
Они не любят говорить на эту тему, не любят вспоминать, но они не теряют присутствия духа. Война закалила их, а жаловаться они не привыкли.
Песня…..
3-й ученик:
Разорван погон под ремнем автомата,
Истерлась тельняшка на левой груди,
Где сердце колотится, не виновато
Во всем, что за нами и что впереди.
Пошли по ущелью, спустились в долину,
Поднялись оттуда на горный хребет,
В бою разделившись на две половины –
Оставшихся здесь и оставивших свет.
По минным ловушкам, под скрестным огнем,
Внезапно сверкавшим сиянием вечным
Ребятам, с которыми рядом идем
Поднялись по тропам на горное плато
Легко нам загадывать-нечет и чет:
Один из нас в небо взметнется крылато,
Другого навеки земля привлечет.
4-й ученик: Почтим память погибших воинов Минутой молчания... Зажигают свечи. Звучит песня в исполнении Сидоровой Т. «Журавли».
1-й:
Между Афганистаном и краями,
Лежит пространство под названьем БОЛЬ.
Она с годами – нет, не утихает:
По всей земле убитые кричат!
И зарево кроваво полыхает.
Над братскими могилами солдат...
Оставшиеся будут неустанно
Бессмертный подвиг молодости славить...
Между краями и Афганистаном,
Лежит пространство под названьем ПАМЯТЬ.
Видеоклип «Вывод войск из Афганистана»
1 ученик:
Коль выпадет доля – в родительский дом
Вернуться с военных дорог,
Из счастья, расцветшего в сердце моем,
Сплету я для мира венок.
Я в нашем саду разведу виноград,
Цветы посажу под окном,
Чтоб счастьем наполнился матери взгляд,
Весельем наполнился дом.
Коль выпадет доля – на отчий порог
Вернуться, пройдя сквозь войну,
– Я мир принесу вам с далеких дорог.
Мечту и надежду верну.
2-й:
Война свои «подарки» раздала –
Кому звезду на грудь, кому на холмик,
Кого-то развенчала догола,
А кто-то вписан в жизни многотомник.
4-й:
Пусть 30 или 40 лет пройдёт,
И время врачевать умеет раны,
Давайте помнить тех, кто не придет,
Нельзя нам забывать Афганистана.
1-й ведущий: Афганистан живет в моей душе… Пусть и в вашем сердце останется гордость за честно выполнивших интернациональный долг советских парней и боль за тех, кто погиб.
Звучит песня …
2-й:
Афганистан остается во взоре
Афганистан остается в груди
Общая гордость и общее горе
Объединили на жизнь впереди…
План правядзення дэкады
“Афганістан у лёсах нашых землякоў”
14.02.2020-22.02.2020
№ п/п |
Мерапрыемства |
Дата правядзення |
Колькасць удзельнікаў |
1. |
Дыскусія “Солдатскому долгу остались верны” |
14.02.2020 |
34 вучні |
2. |
Літаратурна-музыкальная кампазіцыя «День Памяти. Афганистан остаётся во взоре, Афганистан остаётся в груди» |
15.02.2020 |
21 вучань |
3. |
Выстава ў бібліятэцы “У кніжнай памяці імгненні вайны” |
18.02.2020 |
9 вучняў |
4. |
Акцыя “Свечка Памяці” |
19.02.2020 |
18 вучняў |
5. |
Прагляд відэафільма “Паследні салдат Афганскай вайны” |
20.02.2020 |
11 вучняў |
6. |
Круглы стол “Вспоминая Афганистан…” |
21.02.2020 |
13 вучняў |
7. |
Конкурс малюнкаў “Нет войне!” |
22.02.2020 |
10 вучняў |
Намеснік дырэктара Н.Я.Ясюлевіч
Шмат ворагаў пабачыла наша мястэчка. Палілі, рабавалі, руйнавалі, забівалі. Але найбольш кровапралітнай і страшнай была Вялікая Айчынная вайна 22 чэрвеня 1941 г. Фашысцкая Германія вераломна, без аб’яўлення вайны, напала на СССР. У першы дзень вайны бамбілі Ліду. У Беліцы былі чутны разрывы бомб, а ноччу былі бачны зарыва пажараў у Лідзе. З першых дзён вайны па дарозе “Гродна – Слонім” і на Ліду сталі адступаць чырвонаармейцы воінскіх часцей, разбітых на граніцы. Яны стараліся ісці ноччу, але бывала ішлі ранкам і днём. Змораныя бесперапынным маршам, абарваныя, галодныя, а часамі параненыя, ішлі на Усход з надзеяй на выратаванне. 29 чэрвеня праз Беліцу на Слонім адступалі салдаты, якія будавалі недалёка ад вёскі Яманты, што ў 5 кіламетрах ад Беліцы, аэрадром. Нямецкія самалёты-выведнікі паведамілі фашыстам аб адступленні чырвонаармейцаў. Фашысты зрабілі засаду за мурам мясцовых могілкаў. Калі грузавік з чырвонаармейцамі параўняўся, па грузавіку разануў шквальны кулямётны агонь. Чырвонаармейцы аказаліся на адкрытай мясцовасці, але стараліся абараняцца. Некалькі чалавек было забіта, некаторыя схаваліся ў жыта і падаліся ў бок Нёмана, а другія схаваліся ў водаправоднай трубе пад дарогаю. Фашысты іх расстралялі ва ўпор. У гэтым баі было забіта некалькі фашысцкіх салдат. Азвярэлыя фашысты кінуліся ў мястэчка. Тут раздаўся адзіны выстрал. Стралялі хутчэй за ўсё з пажарнай каланчы. Фашысты пачалі вырваць з саломенных стрэх пукі саломы і падпальваць хаты. Хаты гарэлі, як свечкі. Фашысты схапілі на вуліцы больш дзесятка чалавек і сталі расстрэльваць у цэнтры мястэчка, каля сцяны карчмы. Грымнулі стрэлы, пачуліся крыкі параненых. На зямлю сталі падаць забітыя, параненыя і жывыя. Едкі чорны дым паваліў у бок фашыстаў. Яны сталі хавацца ад дыму. А ў гэты час жывыя, дапамагаючы параненым, сталі ровам уцякаць за ваколіцу мястэчка. Параненыя схаваліся ў лазняку і аеры, а жывыя пабеглі аж на Стары Нёман.
Беліца гарэла. Зарыва пажару было бачна здалёку. У выніку большая палавіна мястэчка выгарэла датла. Асабліва цэнтральная яго частка, дзе скучана пражывалі яўрэі. Людзі засталіся на папялішчы. А тут фашысты ўводзяць “новы парадак”: яўрэям забаранілі займацца Рамёствамі, гандлем, уступаць у зносіны з іншымі людзьмі. На адзенне загадалі нашыць жоўтыя латкі, так называемыя “Зоркі Давіда”. Забаранялася яўрэям нават хадзіць па тратуары, можна было толькі па праезжай частцы, такім шляхам людзей прыраўнялі да жывёлы. У ліпені фашысты сталі зганяць мужчын-яўрэяў у будынак гміны, які ўцалеў у час пажару. Затым дазволілі родным іх выкупіць. Некаторых выкупілі, другіх, мабыць, не паспелі. 23 ліпеня калонну яўрэяў выгналі з гміны і прагналі скрозь строй салдат. Салдаты дзягамі з бляхамі разбівалі целы, рукі, голавы людзей. Некаторыя ад болевага шоку сталі падаць, але другія іх падтрымлівалі, ратуючы ад расстрэлу. Калонну пагналі ў бок праваслаўнай царквы, дзе былі траншэі паўразбуранага ціра. Там другія яўрэі, прыгнаныя яшчэ зранку, капалі яму. Ці ведалі яны, што капаюць сабе і сваім блізкім магілу? Каля царкоўнай агародджы стаялі кулямётчыкі з нацэленымі на яму кулямётамі. Фашысты сталі аддзяляць ад калонны па 5 -7 чалавек і загадвалі бегчы да ямы. У гэты час іх расстрэльвалі кулямётнай чаргой. Калі ўсе былі расстраляныя, мясцовым жыхарам Качану Івану Усцінавічу, братам Сакалоўскім загадалі хутчэй засыпаць магілу.
У хуткім часе застаўшыхся яўрэяў вывезлі ў Дзятлаўскае гета. Пасля вайны засталося толькі некалькі дзесяткаў беліцкіх яўрэяў. У Беліцу вярнулася толькі некалькі сем’яў, ці хутчэй тых, хто ад іх застаўся. Але вельмі хутка яны выехалі, хто ў Еўропу, хто Ў Ізраіль. Засталася толькі адна сям’я Баранчыка Юдаля, якая тут жыла да смерці.
У 1961г. на скрыжаванні дарог Ліда – Слонім і Ліда – Жалудок, на месцы першага бою, быў пастаўлены помнік “Жанчына ў жалобе і суворавец”. Тут жа брацкая магіла загінуўшых воінаў у той бітве, а таксама загінуўшых пазней. Гэта самае святое месцуа ў нашай вёсцы. У 2001г. на месцы расстрэлу яўрэяў іх нашчадкі паставілі помнік. Аутар яго вядомы беларускі скульптар Міхаіл Левін.
На працягу ўсёй вайны ў Беліцы стаялі фашысты. Нейкі час тут размяшчаўся штаб IV батальёна Арміі Краёвай пад камандаваннем Чэслава Заянчкоўскага па мянушцы “Рагнер”. Некаторыя белічане былі ў “белых” другія ў “чырвоных”. Гэта Васілевіч Расціслаў, Дзярбук Аляксандр.
Многія з белічан былі прызваны на службу ў войска польскае яшчэ перад пачаткам Другой Сусветнай вайны, гэта значыць у час I польскай улады. Шулейка Антон 1911г.н, Бубноўскі Антон Вікенцьевіч 1906г.н. пасля разгрому Польшчы ваявалі ў арміі Андэрса. Шулейка загінуў у 1944г.пад Лярэта, а Бубноўскі вярнуўся пасля вайны дамоў, пазней быў арыштаваны і высланы ў лагер. У Чырвоную Армію ў 1940-1941гг. былі прызваны Гетка Станіслаў Антонавіч і Жыгала Пётр Юзафавіч, якія на другі дзень вайны трапілі ў палон і знаходзіліся ў 315 канцлагеры для ваеннапалонных. Рысік Людвіг таксама ў канцы 1941г. трапіў у палон пад Торнам, асабісты канцлагерны №564199. Шмукста Іосіф Іванавіч у1943г. прапаў без вестак. Доўгі час аб ваеннапалонных, прапаўшых стараліся маўчаць.
Пасля вызвалення Беларусі ў 1944-1945гг. з Беліцкага сельскага савета было прызвана ў Чырвоную Армію 111 чалавек, 47 з іх – жыхары Беліцы. Нашы землякі вызвалялі Літву, Польшчу, Чэхаславакію, Венгрыю і Румынію. Многія з іх удзельнічалі ў вядомых гістарычных бітвах: фарсіравалі Одэр і Нейсе, змагаліся на Сандамірскім плацдарме. Многія прымалі ўдзел у Берлінскай аперацыі. Былі раненыя, кантужаныя, загінуўшыя. Усе ветэраны-землякі ўзнагароджаны падзячнымі пісьмамі Сталіна, медалямі. Тры воіны: Анашкевіч Васіль Якаўлевіч, Белкаў Мікалай Аляксандравіч, Міхалькевіч Сцяпан Васільевіч узнагароджаны ордэнам “Чырвонай Зоркі” – высокай баявой узнагародай.
У музейнай калекцыі самыя дарагія экспанаты – гэта медалі ветэранаў. Ёсць легітымацыі “аўсвайсы”, якія выдаваліся акупіраванаму насельніцтву. Ёсць нямецка-рускія і руска-нямецкія размоўнікі, якія выкарыстоўваліся для зносін з усходнімі рабочымі-рабамі.
Вучні нашай школы ўшаноўваюць памяць загінуўшых.